Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Красавік 2021 12:11

Купалаўскі ўніверсітэт праводзіць алімпіяду «Адчыняю свет педагагічных прафесій»

pedfacЗаяўкі на ўдзел прымаюцца да 9 красавіка ад вучняў 7 - 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ад навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

 

Удзельнікі павінны падрыхтаваць і падаць даследчы, інфармацыйны альбо творчы праект па адной з прапанаваны тэм: «Імідж сучаснага педагога», «Вобраз педагога ў класічных і сучасных мастацкіх творах», «Як павысіць прэстыж педагагічнай прафесіі ў сучасным грамадстве», «Я з дынастыі педагогаў», «Выдатныя педагогі маёй малой радзімы», «Настаўнікі-героі Вялікай Айчыннай вайны: памятаем, шануем, раўняемся», «Профільныя класы педагагічнай накіраванасці: магчымасці і перспектывы», «Мой педагагічны бізнес-праект», «Адукацыйныя тэхналогіі будучыні», «Які ён, сучасны ўрок», «Адукацыйная інтэграцыя: за і супраць», «Педагогі адной краіны - усё розныя, усё роўныя», «Талерантнасць і сучасная адукацыя». Праекты прымаюцца да 30 красавіка ў папяровым і электронным варыянце па адрасе: г. Гродна, вул. Захарава, 32, каб. 101, а таксама на электронны адрас pedfakgrodno@mail.ru.

Аўтары лепшых праектаў атрымаюць запрашэнне прыняць удзел у другім этапе алімпіяды, які пройдзе ў вочным фармаце 15 мая на базе педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікаў чакае  публічнае выступленне па абранай тэме, абарона праекта павінна суправаджацца прэзентацыяй. Пераможцы алімпіяды будуць вызначаны ў чатырох катэгорыях: 7-8-я класы, 9-10-я класы, 11-я класы, установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Лепшыя праекты будуць размешчаны ў электронном навукова-метадычным журнале «Універсітэт адукацыйных інавацый» або на сайце газеты «Гродзенскі ўнівесрітэт».