Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Сакавік 2021 14:15

Купалаўцы - у ліку прызёраў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды - 2021

olimpiada yurВынікі XVII Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды падвялі на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У індывідуальным заліку інтэлектуальнага спаборніцтва высокія вынікі паказалі студэнткі юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Другое месца заваявала студэнтка Галіна Нямнова, трэцяе - Вераніка Максімук.

Афіцыйным партнёрам алімпіяды выступіў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: у рамках завочнага тура алімпіяды ён правёў конкурс відэаролікаў юрыдычнай тэматыкі для акаўнта Дзіцячага прававога сайта ў сацыяльнай сетцы TikTok. Аўтарам пяці лепшых ролікаў, размешчаных у TikTok, уручылі памятныя падарункі. Сярод іх - і відэаролік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Купалаўцы».

Пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды адзначылі розныя дзяржаўныя органы і арганізацыі, узнагародзілі каштоўнымі прызамі і падарункамі, у тым ліку бясплатным доступам да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».