Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Сакавік 2021 14:48

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскім фестывалі метадычных распрацовак па працы з валанцёрамі

metod razrabotkiФестываль закліканы аб'яднаць лепшыя аўтарскія ідэі ў валанцёрскай дзейнасці.

Фестываль праводзіцца з мэтай абмену вопытам і паспяховымі метадычнымі распрацоўкамі ў працы з валанцёрамі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца каардынатары валанцёрскіх цэнтраў і атрадаў, спецыялісты па працы з моладдзю, якія курыруюць валанцёрскі рух ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі фестываль метадычных распрацовак пройдзе ў некалькі этапаў. У рамках першага этапу неабходна падаць у аргкамітэт фестывалю заяўку і адну метадычную распрацоўку ў выглядзе падрабязнага канспекта трэнінгу, занятку па валанцёрскай тэматыцы. Далей з 2 па 23 красавіка пройдзе адбор лепшых аўтарскіх ідэй, якія ўвойдуць у зборнік метадычных распрацовак па выніках фестывалю. Больш падрабязна пра ўдзел – у  Палажэнні.

Арганізатарам фестывалю выступае Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.