Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Сакавік 2021 16:08

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у адкрытай рэгіянальнай алімпіядзе па геаграфіі «TERRA VASTA»

olimp terraАлімпіяда праводзіцца для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў, а таксама навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Адкрытая рэгіянальная алімпіяда па геаграфіі «TERRA VASTA» адбудзецца ўпершыню. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Жадаючым прыняць удзел неабходна ў тэрмін да 12 сакавіка зарэгістравацца  на віртуальнай платформе алімпіяды, атрымаць персанальны лагін і пароль, а затым абавязкова падпісацца на Instagram-акаўнт спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы. 13 сакавіка ўсе папярэдне зарэгістраваныя ўдзельнікі павінны будуць у любы зручны для іх час адказаць на 50 пытанняў на платформе алімпіяды. Агульны час выканання заданняў - 50 хвілін.

Наступным этапам стане самастойная распрацоўка праекта «Магчымасці экалагічнага турызму ў асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях». Кожны ўдзельнік у сваім праекце павінен прадставіць уласнае бачанне выкарыстання магчымасцяў асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі той ці іншай краіны ў стварэнні і рэалізацыі розных турыстычных паслуг для аматараў экалагічнага турызму. Гатовы праект неабходна аформіць у адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі ў раздзеле «Аб'явы» на віртуальнай платформе алімпіяды, а затым прымацаваць прэзентацыю праекта на платформе алімпіяды «TERRA VASTA» да 23.55 15 сакавіка 2021 года.

Далей удзельнікам будзе прапанавана ўважліва сачыць за навінамі алімпіяды «TERRA VASTA» у Instagram-акаўнце, а таксама на сайце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, чакаючы спасылкі на ўдзел у фінальнай прэзентацыі, якая адбудзецца 24 сакавіка ў фармаце прамой трансляцыі. Падчас фінальнай прэзентацыі кожнаму ўдзельніку трэба будзе крэатыўна і максімальна поўна прадставіць свой праект на працягу 5-7 хвілін. Лепшы праект будзе вызначаны ў ходзе онлайн-галасавання.

Па ўсіх пытаннях ўдзелу ў алімпіядзе можна звяртацца па нумары тэлефона: +375 295 875 715.