Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Снежань 2020 14:40

Пазнаёміцца з прафесіяй інжынера і шмат даведацца пра будаўніцтва: інжынерна-будаўнічы факультэт запрашае абітурыентаў стаць удзельнікамі суботніх заняткаў

isfІнтэрактыўныя і займальныя відэазаняткі для будучых студэнтаў пройдуць на факультэце ў снежні ў рэжыме онлайн.

19 снежня ўсіх жадаючых запрашаюць далучыцца да занятку на тэму «Жыллё будучыні». У працэсе займальнай гутаркі ў рабят будзе магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі і будучымі пабудовамі, убачыць незвычайныя праекты таленавітых дызайнераў. Таксама ўдзельнікі атрымаюць магчымасць паназіраць за эксперыментамі з будаўнічымі матэрыяламі і змогуць зразумець сутнасць працы будаўнічых канструкцый. Чакаецца і правядзенне віктарыны «Я - будаўнік». Рэгістрацыя на мерапрыемства завершыцца 18 снежня.

26 снежня тэмай онлайн-мерапрыемства стане займальная механіка: «Сілы інэрцыі: адрозніваем рэальнасць ад выдумак». Выкладчыкі кафедры тэхнічнай механікі правядуць навукова-папулярную лекцыю пра рэальнасць і выдумку пры руху аб'ектаў у прыродзе і тэхніцы. Таксама адбудзецца майстар-клас па праграмным комплексе SketchUp. Зарэгістравацца на мерапрыемства неабходна да 25 снежня.

На снежаньскіх занятках у рэжыме онлайн на інжынерна-будаўнічым факультэце чакаюць усіх жадаючых. Пачатак кожнага мерапрыемства - у 11.00.