Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 28 Верасень 2020 12:02

Вынікі грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» падвялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

23110 0У рамках марафону былі абвешчаныя пераможцы трох цыклаў мерапрыемстваў - інтэлектуальнага, творчага і сацыяльнага.

Па выніках цыкла інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі» пераможцам стала каманда навучэнцаў агульных сярэдніх устаноў адукацыі Ленінскага раёна горада Гродна. Другое месца - у каманды навучэнцаў агульных сярэдніх устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна і каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта, трэцяе - у каманды педагагічнага факультэта нашага ўніверсітэта.

У цыкле творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня» перамогу падзялілі каманда педагагічнага факультэта і каманда філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Каманда навучэнцаў агульных сярэдніх устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна заняла другое месца, а каманда навучэнцаў агульных сярэдніх устаноў адукацыі Ленінскага раёна горада Гродна - трэцяе.

У выніку правядзення цыкла мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» першае месца заваявала каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Купалаўскага ўніверсітэта. Другое месца - у каманды Тэхналагічнага каледжа, трэцяе - у каманды навучэнцаў агульных сярэдніх устаноў адукацыі Ленінскага раёна горада Гродна.