Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Верасень 2020 10:07

ВІНШУЕМ! Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова выступілі ў фінале IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020»

worldЧатыры ўзнагароды заваявалі купалаўцы ў фінале IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020»

У скарбонцы прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы - «золата», «срэбра» і дзве «бронзы». Так, навучэнка Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Маляеўская заняла першае месца ў кампетэнцыі «Графічны дызайн». Другім у кампетэнцыі «Кузаўны рамонт» стаў студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Яўген Купрыяновіч. Трэцяе месца ў кампетэнцыі "Дашкольная адукацыя" заняла студэнтка педагагічнага факультэта Аляксандра Прусакова. Студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Максім Ступакевіч стаў трэцім у кампетэнцыі «Электроніка».

Спаборніцтвы IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020» прайшлі на базе гандлёва-выставачнага цэнтра на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» з 15 па 18 верасня. Конкурс быў арганізаваны па стандартах міжнароднага руху WorldSkills International і аб'яднаў спаборніцтвы сярод маладых рабочых, спецыялістаў і навучэнцаў устаноў прафесійнай і вышэйшай адукацыі па прафесійных кампетэнцый ў сферы вытворчых, інфармацыйных, будаўнічых, транспартных тэхналогій, сацыяльных і персанальных паслуг, моды і дызайну.