Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Лістапад 2015 08:50

На факультэце псіхалогіі адкрылася выстава «Быць мамай»

1446729741На факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавана фотавыстава «Быць мамай». Экспазіцыя прысвечана маці, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў.

На выставе прадстаўлены 10 фатаграфій, на якіх адлюстраваны кранальныя і далікатныя моманты мам і іх дзяцей.

Выстава падрыхтавана валанцёрамі факультэта псіхалогіі і супрацоўнікамі АБА "Гродзенскі дзіцячы хоспіс". Мэта выставы - звярнуць увагу навакольных на праблемы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азанёміцца тут.