Абараняць гонар радзімы на гэтых спаборніцтвах прадставілася спартсменам, якія паказалі высокія вынікі на І Еўрапейскіх гульнях у Баку: наймацнейшыя каманды з Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны і Турцыі змагаліся ў кожным стылі за прэстыжны кантынентальны Кубак.
Зборная Беларусі па грэка-рымскай барацьбе, у складзе якой выступалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яраслаў Кардаш, Павел Лях і Максім Пашкоў, заваявала «бронзу».
У турніры па вольнай барацьбе зборная Беларусі заняла чацвёртае месца, саступіўшы ў паядынку за п'едэстал камандзе з Грузіі. У склад нацыянальнай зборнай па гэтаму віду барацьбы ўвайшлі два студэнты-купалаўца - Андрэй Карпач і Аляксандр Гуштын.
Першае месца ў турнірах па грэка-рымскай і вольнай барацьбе занялі спартсмены з Расіі, якія ў фінале апынуліся мацнейшыя за сапернікаў з Азербайджана.
Даведка
Кубак еўрапейскіх нацый разыгрываецца з 2003 года. Спаборніцтвы традыцыйна прысвечаны памяці двухразовага алімпійскага чэмпіёна па вольнай барацьбе Івана Ярыгіна (Расія).