Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 12 Лістапад 2015 09:33

Курсант ваеннага факультэта Ажэль Аляксей стаў прызёрам адкрытага Міждзяржаўнага турніру па рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні

IMG 7279 d1e3afad64З 7 па 8 лістапада 2015 года ў г. Брэст прайшоў Міждзяржаўны турнір па рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 100 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны. Сярод удзельнікаў - зборная каманда ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Спартсмены змагаліся за вышэйшыя ўзнагароды ў такіх відах адзінаборстваў, як каратэ, рукапашны бой, бокс, ушу, таэквандо, джыу-джытсу.

Па выніках турніру лепшы ыынік ў асабістым першынстве паказаў курсант 2 курса ваеннага факультэта Аляксей Ажэль, які заняў 2 месца ў вагавой катэгорыі да 75 кг.

Турнір праходзіў 12-ы раз і быў прысвечаны памяці курсанта ваеннай акадэміі Беларусі Дзмітрыя Гвішыяні. Малады чалавек загінуў у жніўні 1999 года, ратуючы людзей з пажару, які ўзнік у цягніку Брэст-Мінск. За выключную адвагу берасцеец пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».

З усімі навінамі ваеннага факлуьтэта можна азнаёміцца тут.