Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Сакавік 2020 16:30

Цэнтралізаванае тэсціраванне і новыя спецыяльнасці: прамы эфір у Instagram для абітурыентаў 2020 года правядзе ГрДУ імя Янкі Купалы

instaНа пытанні адкажа адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Ірына Карлюкова. Сустрэча ў рэжыме on-line адбудзецца 31 сакавіка.

 

Падчас эфіру абітурыенты змогуць задаць пытанні аб прыёмнай кампаніі 2020 года. Плануецца абмеркаванне рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама падрыхтоўкі і рэгістрацыі на РТ і ЦТ.

Ірына Карлюкова раскажа пра новыя спецыяльнасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і пра паслугі, прапанаваныя на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі.

Пачатак эфіру ў 10.00 на старонцы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі в Instagram @fdp_grsu.