Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Сакавік 2020 16:23

Педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у завочнай алімпіядзе «Адчыняю свет педагагічных прафесій»

korpus2Удзельнікамі алімпіяды могуць стаць вучні 7-11 класаў школ, а таксама  навучаюцаў каледжаў. Ім неабходна падрыхтаваць і прэзентаваць даследчы, інфармацыйны альбо творчы праект.

Рабяты самастойна змогуць выбраць тэму па адным з чатырнаццаці кірункаў. У ліку тэм - «Імідж сучаснага педагога», «Установа адукацыі будучыні», «Вобраз педагога ў класічных і сучасных мастацкіх творах», «Як павысіць прэстыж педагога ў сучасным грамадстве?». Удзельнікам таксама будуць прапанаваныя кірункі «Я з дынастыі педагогаў», «Музей маёй педагагічнай сям'і», «Сямейныя традыцыі ў адукацыі і выхаванні», «Выдатныя педагогі маёй малой радзімы», «Беларуская народная педагогіка і сучаснасць», «Духоўна-маральнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне праз краязнаўства», «Настаўнікі-героі Вялікай Айчыннай вайны: памятаем, шануем, раўняемся». Раскрыць свае таленты навучэнцы змогуць і ў катэгорыях «Профільныя класы педагагічнай накіраванасці: магчымасці і перспектывы», «Мой адукацыйны (педагагічны) бізнес-праект», «Лічбавыя тэхналогіі ў сучаснай адукацыі». Кожны ўдзельнік прадстаўляе не больш за 1 працу.

Журы конкурсу ацэніць творчы падыход да асэнсавання прапанаванай тэмы, актуальнасць і навізну прапанаваных рашэнняў, практычную значнасць праекта, выразнасць выкладу ўласных думак, якасць афармлення тэксту, дадаткаў і прэзентацый, арфаграфічную, пунктуацыйнуюі маўленчую пісьменнасць удзельнікаў праектаў.

Пераможцы будуць названы ў некалькіх узроставых катэгорыях. Асобна вызначаць пераможцаў сярод навучэнцаў 7 і 8 класаў, 9 і 10 класаў, 11 класаў, а таксама навучэнцаў каледжаў. Лепшыя будуць размешчаны ў электронным навукова-метадычным часопісе «Універсітэт адукацыйных інавацый»..

Як адзначаюць арганізатары, мэта алімпіяды - раскрыццё творчых здольнасцяў школьнікаў і навучэнцаў каледжаў, знаёмства абітурыентаў з ГрДУ імя Янкі Купалы і педагагічным факультэтам, а таксама прыцягненне матываваных вучняў у педагагічныя класы. Заяўку на ўдзел неабходна накіраваць у аргкамітэт алімпіяды да 30 сакавіка з паметкай «На алімпіяду» на e-mail: pedfakgrodno@mail.ru. Да 15 красавіка папяровы і электронны варыянты праекта неабходна выслаць на адрас аргкамітэта, а таксама на e-mail.

Адрас аргкамітэта: 230003, г. Гродна, вул. Захарава, д.32, к.101.

Электронная пошта: pedfakgrodno@mail.ru.

Кантактны тэлефон: (0152) 75-49-07.

Па дадатковую інфармацыю таксама можна звяртацца па тэлефоне +375 33 689 99 77 - Вольга Васільеўна Салдатава.