Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 04 Снежань 2019 09:13

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прымае ўдзел у беларуска-сербскім бізнес-форуме

forum2У Бялградзе магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва абмяркоўваюць прадстаўнікі дзелавых колаў Сербіі і Беларусі.

 

Форум праходзіць паралельна візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Сербію. На вышэйшым узроўні абмяркоўваюцца пытанні развіцця палітычнага дыялогу і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі. У той жа час прадстаўнікі дзелавых колаў актыўна задзейнічаны ў праграме форуму.

Мерапрыемства прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння і кантактна-інфармацыйнай біржы, падчас якой удзельнікі змогуць абмеркаваць магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і машынабудаванні, нафтахіміі, дрэваапрацоўцы і ў іншых сферах. Як плануецца, па выніках форуму беларускімі прадпрыемствамі будуць падпісаныя дамовы прыкладна на 100 мільёнаў даляраў.

У складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у беларуска-сербскім бізнес-форуме рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. У рамках візіту ў Сербію Купалаўскі ўніверсітэт ужо заключыў дзве дамовы з сербскімі вышэйшымі ўстановамі адукацыі. Афіцыйнымі дакументамі замацаваны намеры аб узаемавыгадным супрацоўніцтве з АЛЬФА БК універсітэтам, а таксама з найбуйнейшым ВНУ краіны – Бялградскім універсітэтам.

Улас. інф. і па матэрыялах  belta.by