Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Лістапад 2019 10:22

Расійскі літаратуразнаўца, пісьменнік, сцэнарыст дакументальных фільмаў, журналіст Вячаслаў Недашывін сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі ГрДУ імя Янкі Купалы

nedoshivinМерапрыемства адбудзецца 29 лістапада. Сустрэча з пісьменнікам, які з'яўляецца спецыялістам у літаратуры Сярэбранага Веку, будзе прысвечана творчасці Джорджа Оруэла і прадказанням, выказаным у яго антыўтопіі.

Кніга Вячаслава Недашывіна «Джордж Оруэл. Непрыступная душа», якая адказвае на шматлікія загадкі жыцця і творчасці вялікага брытанца, пабачыла свет у мінулым годзе.

На размову з вядомым пісьменнікам і прызнаным інтэлектуалам запрашаюцца ўсе, хто хацеў бы адкрыта пагаварыць пра літаратуру і час, аб праблемах, з якімі сутыкнуўся чалавек разумны ў эпоху гаджэтаў і інтарнэту. Адкрыты дыялог у Купалаўскім універсітэце адбудзецца 29 лістапада ў 15.00 у аўд. 318 (вул. Ажэшкі, 22).

Сустрэчу арганізуе кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў» і Міжнароднага медыя-клуба «Фармат-А3» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, газеты "Гродзенская праўда", Цэнтра па сувязях з грамадскасцю.