Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 23 Кастрычнік 2019 14:35

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Універсітэт Цінхуа ў Пекіне (Кітай)

kitayВізіт у сталіцу Кітайскай Народнай Рэспублікі адбыўся з 15 па 21 кастрычніка.

Загадчык кафедры біяхіміі Ілля Заводнік і дацэнт кафедры біяхіміі факультэта біялогіі і экалогіі Алена Лапшына наведалі ўніверсітэт Пекіна ў рамках выканання сумеснага навуковага праекта «Рэгуляцыя рэдокс-актыўнымі злучэннямі працэсу фарміравання мітахандрыяльных пор высокай пранікальнасці з мэтай карэкцыі дысфункцыі мітахондрый». Кіраўнікамі праекта з'яўляюцца прафесар Універсітэта Цінхуа Ху-чэнг Зао і загадчык кафедры біяхіміі Ілля Заводнік.

У ходзе візіту былі атрыманы новыя вынікі навуковых даследаванняў, якія тычацца механізмаў рэгуляцыі фізіялогіі мітахондрый з выкарыстаннем метадаў і апаратурныя базы Інстытута біямеханікі і медыцынскай інжынерыі Універсітэта Цінхуа, праведзена візуалізацыя размеркавання іёнаў кальцыя з дапамогай метаду канфакальнай мікраскапіі, вызначаны інтэнсіўнасці іённых токаў адзіночных каналаў мітахандрыяльнай мембраны метадам патч-кламп, падрыхтаваны сумесныя публікацыі ў часопісы ACS Biomaterials Science And Engineering і Journal of Membrane Biology.

Таксама ў рамках мерапрыемства быў арганізаваны семінар, прысвечаны вынікам і рэзультатам выканання праекта. Загадчык кафедры біяхіміі Ілля Заводнік і дацэнт кафедры біяхіміі факультэта біялогіі і экалогіі Алена Лапшына выступілі з дакладамі «Regulation of mitochondrial permeability transition pore formations by redox-active compounds» і «Regulation of mitochondrial functional activity by calcium ions», а таксама прадставілі замежным калегам навуковы і адукацыйны патэнцыял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Напрыканцы адукацыйнай праграмы сустрэчы прафесар Ху-чэнг Зао арганізаваў для прадстаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта культурную праграму для знаёмства з архітэктурнай і культурнай спадчынай Кітая.

Дарэчы, раней адбыўся візіт аднаго з вядучых даследчыкаў Універсітэта Цінхуа прафесара Ху-чэнг Зао ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.