Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 07 Кастрычнік 2019 12:14

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць трэнінгі па развіцці бізнес-кампетэнцый для студэнтаў

treningПершы майстар-клас адбудзецца ў Купалаўскім універсітэце ўжо заўтра, 5 кастрычніка.

Падчас трэнінгаў са студэнтамі сустрэнуцца паспяховыя бізнесмены, якія раскажуць пра тое, як стварыць і развіваць свой стартап. Купалаўцы даведаюцца, як сабраць эфектыўную каманду аднадумцаў, што такое стартап і кіраванне праектам, а таксама ацаніць яго кошт.

Як распавяла начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун, у Купалаўскім універсітэце такія трэнінгі праходзяць не ў першы раз. Напрыклад, у мінулым годзе адбылася серыя майстар-класаў, якія дапамаглі студэнтам не проста прыдумаць і развіць ідэі, але і пісьменна прэзентаваць іх.

Першы майстар-клас пройдзе ў суботу, 5 кастрычніка па адрасе: Ажэшкі, 22, аўд. 218а, пачатак у 10:00. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю.