Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 16 Жнівень 2019 14:10

Мітап «Automated testing - распрацоўка або тэсціраванне?» прайшоў на базе Тэхнапарка ГрДУ імя Янкі Купалы

mitapПачаткоўцы і прафесійныя тэсціроўшчыкі, а таксама ўсе, хто хоча паспрабаваць сябе ў прафесіі, сабраліся ў купалаўскім універсітэце 14 жніўня.

Як адзначылі арганізатары, тэмой сустрэчы стала аўтаматызаванае тэсціраванне:

– Мы распавялі ўдзельнікам мітапа пра тое, чым адрозніваецца ручное тэсціраванне ад аўтаматызаванага: развеялі міфы і памылкі, а таксама раскрылі ўсе тонкасці прафесіі - падкрэсліў арганізатар митапа Алег Каратаеў, вядучы інжынер па тэсціраванні праграмнага забеспячэння EPAM Systems і драйвер QAmunity Grodno.

Спікерам мітапа стаў госць з Мінска Віталь Шульга (старэйшы інжынер трэнінг-цэнтра EPAM). Падчас дакладу «Мінулае і будучыня ручнога і аўтаматызаванага тэсціравання» ўдзельнікі даведаліся пра тое, што такое аўтаматызаванае тэсціраванне, якія існуюць трэнды і тэндэнцыі ў гэтай сферы, чаму важна гэтаму вучыцца і ведаць мовы праграмавання. У другой частцы мерапрыемства «Навучанне у 2019 годзе: класічнае навучанне, онлайн-трэнінгі, змешаны фармат» спікер падзяліўся вопытам працы c онлайн-курсамі. Ён падкрэсліў, што зараз і ў Гродне адкрыліся бясплатныя курсы па аўтаматызаваным тэсціраванні ў змешаным фармаце, якія даступныя ўсім жадаючым.

Даведачна:

Мітап, ад англійскага (meet up / meetup) - сустрэча аднадумцаў для абмеркавання тых ці іншых пытанняў у нефармальнай абстаноўцы. Мітап простымі словамі - сустрэча па інтарэсах для абмену вопытам.

Тэсціроўшчыкі праграмнага забеспячэння - адны з самых запатрабаваных спецыялістаў у IT-індустрыі. Яны ацэньваюць праграмнае забеспячэнне з пункту гледжання экспертаў і звычайных карыстальнікаў, галоўная мэта іх дзейнасці - выяўленне і выпраўленне памылак ПА.