Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 14 Май 2019 16:09

Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

korpusПершасны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства па конкурснай кампетэнцыі «Праграмныя рашэнні для бізнесу» сярод студэнтаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў пройдзе 17 і 18 мая.

Канкурсантам на працягу двух конкурсных дзён будзе прапанавана распрацаваць і прэзентаваць праграмны прадукт для патрэб бізнесу рэгіянальнай кампаніі. Конкурснае заданне падзелена на 4 сесіі, кожная з якіх выконваецца на працягу 2,5 гадзін.

Выкананыя заданні ацэняць прадстаўнікамі кампаній-распрацоўнікаў праграмнага забеспячэння. Пераможцы будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў рэгіянальным этапе конкурсу і ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі ад спонсараў.

Конкурс пройдзе па адрасе: Гродна, вул. Ажэшкі, 22, ауд.218а, з 9.00 да 18.30.

Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Кантакты

Адрас аргкамітэта: 230023, Гродна, вул. Ажэшкі, 22, офіс 212, кафедра сучасных тэхналогій праграмавання. Е-mail: kaf_stp@grsu.by, тэл.: 8(0152)-742957.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне 8(0152)-74295 - Рудзікава Лада Уладзіміраўна, загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы.