Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Люты 2019 16:44

II Адкрыты конкурс студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт» абвешчаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы

innostartПераможцы атрымаюць магчымасць рэалізаваць свае праекты ў Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Стаць удзельнікам конкурсу «ИнНаСтарт» можа кожны студэнт з уласнай ідэяй інавацыйнага стартапа на любой стадыі развіцця ў розных галінах і сферах дзейнасці, накіраванага на распрацоўку і вытворчасць новага тавару, тэхналогіі або паслугі. Да 15 сакавіка 2019 года ўдзельнікам неабходна:

«ИнНаСтарт» пройдзе ў чатыры этапы. У рамках першага адбудуцца падрыхтоўчыя трэнінгі. Іх удзельнікам раскажуць як распрацаваць інавацыйную ідэю, сабраць каманду аднадумцаў, распрацаваць бізнэс-мадэляванні, прадставіць і прэзентаваць праект.

Для ўдзелу ў вочным фінальным туры журы абярэ 10 інавацыйных праектаў, якія адпавядаюць вызначаным крытэрам. Гэта запатрабаванасць, актуальнасць, практычная реалізуемасць, канкурэнтаздольнасць і наяўнасць абгрунтаванай бізнес-мадэлі. Заключным этапам стане стартап бой - прэзентацыя праектаў, кансультацыі з экспертамі, нетворкінг.

Журы вызначыць лепшыя студэнцкія праекты ў чатырох намінацыях: «Лепшы стартап-праект - ТЭХНАЛОГІЯ», «Лепшы стартап-праект - ПРАДУКТ», «Лепшы стартап-праект - ПАСЛУГІ», «Лепшы стартап-праект - САЦЫЯЛЬНЫЯ ІНАВАЦЫІ». Пераможцы атрымаюць прызы, сертыфікат і магчымасць карыстацца паслугамі навукова-тэхналагічнага парку на працягу 12 месяцаў бясплатна. Таксама па выніках конкурсу журы абярэ лепшы праект, які атрымае Гран-пры - грант на рэалізацыю стартапа ў Навукова-тэхналагічным парку.

Мэта конкурсу з'яўляецца экспертная падтрымка і садзейнічанне ў развіцці інавацыйных бізнес-ідэй на ранняй стадыі і стымуляванне студэнтаў і магістрантаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў ствараць інавацыі і прапаноўваць арыгінальныя прадукты, тэхналогіі, тавары і паслугі.

Дадатковая інфармацыя аб конкурсе па тэлефоне +375 152 742975, +375 29 5873429 (Апякун Алена Уладзіміраўна)