Па словах стваральнікаў, бот накіраваны на прасоўванне Гродна як турыстычнай славутасці, на павышэнне яго прывабнасці сярод іншых гарадоў Рэспублікі Беларусь. Наяўнасць неабходнай інфармацыі ў папулярным мессенджэры Telegram спросціць планаванне самастойных экскурсій па горадзе, тым самым дазволіць значна зэканоміць час і рацыянальна расходаваць грашовыя сродкі. Таксама GrodnoBot можа стаць пляцоўкай для прасоўвання Гродзенскіх устаноў культуры, гасцініц, кафэ і рэстаранаў, прыцягваючы да сябе ўвагу турыстаў.
Чат-бот змяшчае ў сабе інфармацыю пра горад Гродна, пра яго замкі, музеі, храмы, тэатры. Для зручнасці карыстальнікаў размешчана інфармацыя пра час іх працы і кошт білетаў. Напрыклад, у рубрыцы «Маршруты» знаходзіцца 6 турыстычных маршрутаў, складзеных такім чынам, што ў рамках аднаго маршруту турыст можа наведаць некалькі знакавых месцаў горада, размешчаных блізка адзін ад аднаго. Націснуўшы на кнопку назвы аб'екта, карыстальнік даведаецца пра яго кароткую гісторыю і адрас размяшчэння, убачыць фота і лакацыі на Google-картах. Таксама чат-бот змяшчае рубрыку «Іншыя», дзе турыст знойдзе інфармацыю пра цікавыя аб'екты горада, пра іх рэжым працы і кошт білетаў.
Спецыяльна да Фестывалю нацыянальных культур створаны раздзел з аднайменнай назвай, дзе ўтрымліваецца актуальная інфармацыя аб XII Рэспубліканскім Фестывалі нацыянальных культур і яго праграма.
Адметнай асаблівасцю чат-бота стала магчымасць яго выкарыстання не толькі на рускай, але і на англійскай мове, што робіць прыкладанне зручным для замежных карыстальнікаў. Аўтары праекта плануюць напаўняць яго інфармацыйна і функцыянальна. У бліжэйшым часе чат-бот будзе даступны на польскай мове.
Далучыцца да канала GrodnoBot можа кожны карыстальнік Telegram, набраўшы ў радку пошуку @GrodnoGuideBot.