Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 17 Май 2018 09:21

Навукова-тэхнічныя распрацоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўлены на Нацыянальнай выставе Беларусі ў Душанбэ (Таджыкістан)

9144 1У экспазіцыю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўключаны распрацоўкі навучальных практыкумаў, вучэбнага абсталявання, інфармацыйнага і вучэбна-метадычнага забеспячэння для лабараторных работ, практыкумаў, дэманстрацыйных эксперыментаў РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Тэхналаб».

 

Выстава праходзіць з 15 па 17 мая ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Рэспубліку Таджыкістан. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на выставе прадстаўляе першы прарэктар універсітэта Алег Раманаў.

Нагадаем, што РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Тэхналаб» створана ў красавіку 2012 года з мэтай комплекснага вырашэння праблемы па аснашчэнні вышэйшых навучальных устаноў і школ Рэспублікі Беларусь лабараторным і дэманстрацыйным абсталяваннем. У цэнтры распрацоўваюцца лабараторныя практыкумы, дэманстрацыйныя эксперыменты па фізіцы, хіміі, біялогіі, экалогіі, фізічнай культуры для школ, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўстаноў вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.