Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 21 Сакавік 2018 11:37

ГрДУ імя Янкі Купалы пакажа навукова-тэхнічныя распрацоўкі на XXIII Міжнароднай выставе-кангрэсе «Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі» (HI-TECH'2018)

F5711209A9B26D079F3F96A6BCFD09DA677AD9EF41661F1152pimgpsh fullsize distrВыстава праходзіць з 20 па 22 сакавіка ў рамках Пецярбургскага тэхнічнага кірмашу.

У экспазіцыю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі сумесныя распрацоўкі навукоўцаў купалаўскага ўніверсітэта і ГрДМУ: эндапратэзам ланцугу слыхавых костачак «Уніслух» і аднаразовая здымная насадка для апарата гідравакуумаспірацыі лакун паднябенных міндалін «Лорвак».

Эндапратэз ланцугу слыхавых костачак «Уніслух» і аднаразовыя здымныя насадкі для апарата гідравакуумаспірацыі «Лорвак», створаныя сумесна з калегамі з ГрМУ, укараняюцца ва ўстановах аховы здароўя Гродна. Насадка «Лорвак» дазваляе паскорыць працэс лячэння хранічных захворванняў горла, у прыватнасці, запалення паднябенных міндалін, а эндапратэзам «Уніслух» - захворванняў вуха. Пры дапамозе распрацаваных і ўкаранёных тэхналогій выраблены і выкарыстаны ў лячэбных установах 50 эндапратэзаў і 300 аднаразовых насадак.

У рамках HI-TECH'2018 будзе праходзіць конкурс «Лепшы інавацыйны праект і лепшая навукова-тэхнічная распрацоўка года». Яго правядзенне накіравана на актывізацыю дзейнасці арганізацый у галіне інавацыйных тэхналогій, выяўленне перспектыўных інавацыйных праектаў і распрацовак, а таксама садзейнічанне іх прасоўванню на ўнутраны і знешні рынкі. Нагадаем, што ў 2016 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы стаў срэбным прызёрам гэтага конкурсу за распрацоўку «нанаструктураваных плёнак высакародных металаў для спектраскапіі ўзмоцненага паверхняй другаснага выпраменьвання адсарбатаў».