Прэзентацыя адбылася ў рамках сустрэчы памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейка з лідэрамі грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Як распавяла старшыня першаснай арганізацыі купалаўскага ўніверсітэта, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, праект «Спорт у паўсядзённае жыццё моладзі» накіраваны на прасоўванне спорту ў культуру моладзі, папулярызацыю ўдзелу ў спаборніцтвах не толькі ў якасці спартсменаў, але і ў якасці заўзятараў. Так, каманда спартсменак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, актывістак БСЖ, ужо стала групай падтрымкі валейбольнай каманды «Камунальнік-ГрДУ». На сустрэчы балельшчыцы прадставілі танцавальную кампазіцыю.
Першасная арганізацыя купалаўскага ўніверсітэта «Беларускі саюз жанчын» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у рэалізацыі праекта. Новыя ўдзельнікі змогуць выступіць і падтрымаць жаночую валейбольную каманду «Камунальнік-ГрДУ» ужо 19 і 20 кастрычніка на чарговых гульнях.
- Председатель первичной организации «Белорусский союз женщин» купаловского университета, декан факультета экономики и управления Марина Карпицкая и активистки организации
- Сотрудницы Гуманитарного колледжа, активистки ПО ОО «БСЖ» ГрГУ имени Янки Купалы, подготовили выставку в рамках встречи
- Сотрудницы Гуманитарного колледжа, активистки ПО ОО «БСЖ» ГрГУ имени Янки Купалы, подготовили выставку в рамках встречи
- Активистки ПО ОО «БСЖ» ГрГУ имени Янки Купалы – представители Гуманитарного колледжа
- Активистки ПО ОО «БСЖ» ГрГУ имени Янки Купалы вместе с заместителем начальника главного управления – начальником управления по координации идеологической работы и делам молодежи Гродненского облисполкома Ириной Степаненко