Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Кастрычнік 2017 10:20

Лепшых тэнісістаў сярод супрацоўнікаў універсітэта назвалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

6749 91У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся традыцыйны турнір па тэнісе сярод супрацоўнікаў установы.

 

У гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі факультэтаў фізічнай культуры, інавацыйных тэхналогій машынабудавання, педагагічнага і ваеннага факультэтаў, спартыўнага клуба і структурных падраздзяленняў універсітэта.

Спартсмены змагаліся за перамогу ў чатырох катэгорыях. Усе яны былі заахвочаны прызамі прафсаюзнага камітэта работнікаў універсітэта.

Пераможцам катэгорыі сярод мужчын да 40 гадоў стаў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі. У катэгорыі «Мужчыны да 50 гадоў» лепшым прызнаны інструктар па фізічнай культуры спартыўнага клуба Эдуард Іваноў, а ў катэгорыі «Мужчыны 50+» - начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч. Сярод жанчын перамогу атрымала старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Кацярына Бародзіч.

Арганізатарамі турніру выступаюць спартыўны клуб і прафкам супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы.