Вітаючы гасцей, прарэктар па вучэбнай рабоце купалаўскага ўніверсітэта Юрый Белых адзначыў, што цяперашняя сустрэча стала працягам дыялогу аб узаемадзеянні дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі, які быў пачаты яшчэ ў чэрвені падчас візіту дэлегацыі ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам універсітэта Андрэем Каралём ў універсітэты Кітая.
У сваю чаргу начальнік па міжнародных сувязях Сньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта Хэ Фэн адзначыў, што ГрДУ імя Янкі Купалы імпануе як ўстанова вышэйшай адукацыі, якая мае шматгадовы вопыт падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. У сувязі з гэтым прадстаўнікі кітайскага ўніверсітэта адным з ключавых кірункаў узаемадзеяння назвалі падрыхтоўку спецыялістаў па кітайскай мове ў купалаўскім універсітэце. Акрамя таго, падчас сустрэчы бакі казалі аб усталяванні больш цесных акадэмічных кантактаў, а таксама магчымых напрамках сумеснай навуковай дзейнасці.