Беларусь прадстаўляла студэнтка факультэта псіхалогіі купалаўскага ўніверсітэта Маргарыта Скорык сумесна з Беларускім моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Розныя-Роўныя».
– У кожнага з удзельнікаў была магчымасць прапанаваць аўтарскія семінары, у рамках якіх астатнія госці мелі магчымасць выкладаць і вучыцца. Гэта раўнацэнны абмен ведамі і ўменнямі ў галіне інклюзіўнай адукацыі ажыццяўляўся на дабрачыннай аснове. Арганізаваны па французскай канцэпцыі абмену ведамі ў рэчышчы ўзаемнасці фестываль дазволіў ажыццяўляць якасны міжкультурны і міжнародны абмен у рамках еўрапейскай сеткі, - падзялілася Маргарыта.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.