Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 22 Снежань 2016 15:31

Вопыт ГрДУ імя Янкі Купалы па распрацоўцы мер прававой абароны гісторыка-культурнай спадчыны атрымаў прызнанне ў Разанскай вобласці

3318 3Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца піянерам у распрацоўцы прававых мер абароны гісторыка-культурнай спадчыны.

На юрыдычным факультэце выкладаецца аднайменны спецкурс, а навуковыя распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці. У Год культуры навукоўцамі ўніверсітэта падрыхтаваны новы вучэбны дапаможнік «Прававая ахова гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь», якая адпавядае палажэнням Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Падобным унікальным вопытам з калегамі з Расіі падзяліўся загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Ігар Мартыненка, які прыняў удзел у шэрагу навукова-практычных мерапрыемстваў у Разані і Разанскай вобласці.

Падчас круглага стала ў Разанскім дзяржаўным універсітэце імя С.А. Ясеніна Ігар Эдуардавіч разам з расійскімі калегамі абмеркаваў актуальныя пытанні прававой аховы помнікаў гістарычнай і культурнай спадчыны на постсавецкай прасторы, а таксама праблемы і перспектывы міжнародна-прававога супрацоўніцтва.

У прыватнасці, я расказаў пра новую дысцыпліну ў нашым універсітэце «Прававая ахова гісторыка-культурнай спадчыны» і прэзентаваў вучэбную праграму прадмета, - падзяліўся прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы.

Акрамя гэтай сустрэчы, Ігар Мартыненка з пленарным дакладам выступіў на навукова-практычнай канферэнцыі «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Разанскай вобласці: стан, праблемы, перспектывы» і з мэтай вывучэння расійскага досведу аховы асабліва каштоўных аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны наведаў дзяржаўны музей-запаведнік С.А. Ясеніна ў сяле Канстанцінава Разанскай вобласці.