Студэнты паказалі запальную харэаграфію, прыгожа прачыталі вершы, выканалі музычныя кампазіцыі, прадставілі тэатралізаваныя выступы і здзівілі гледачоў салодкай выпечкай.
Журы, у склад якога ўвайшлі педагогі і навучэнцы старэйшых курсаў каледжа, перш за ўсё, ацэньвалі індывідуальныя таленты рабят і зладжанасць калектываў.
– Усе групы прадставілі разнастайныя выступленні. Несумненна, усе выдатна папрацавалі, стварыўшы дружную атмасферу, не дазваляючы сумаваць гледачу. А галоўнае - кожны з вучняў паказаў, што ён частка калектыву і каледжа, - адзначылі арганізатары конкурсу.
З усімі навінамі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёмицца тут.