Сяргей Аляксандравіч Іваноў расказаў прысутным аб прынцыпах пабудовы індывідуалізаванай прафесійнай кар'еры як сродку павышэння канкурэнтаздольнасці асобы ва ўмовах сучаснага рынку працы. Любоў Аляксандраўна Сямчук адзначыла асаблівасці прыёмнай кампаніі і арганізацыі навучальнага працэсу на факультэце псіхалогіі. Таццяна Андрэеўна Цюфанава падзялілася сваім асабістым вопытам пабудовы адукацыйнай кар'еры ад выпускніка педагагічнага каледжа да атрымання вучонай ступені магістра псіхалогіі.
У цэлым на сустрэчы навучэнцы цікавіліся магчымасцямі працягу сваёй адукацыі на завочнай форме навучання, а таксама ў магістратуры і аспірантуры факультэта.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.
Намеснік дэкана па вучэбнай працы факультэта псіхалогіі Любоў Аляксандраўна Сямчук, выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Сяргей Аляксандравіч Іваноў і магістр псіхалогіі Таццяна Андрэеўна Цюфанава 9 сакавіка 2016 года правялі выязную прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі выпускных курсаў гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
