Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Люты 2016 12:50

У Беларусі зацверджаны графік цэнтралізаванага тэсціравання

13303 3Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартуе 13 чэрвеня 2016 года. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Графік прадугледжвае правядзенне ЦТ у наступныя дні:

13 чэрвеня – беларуская мова;

14 чэрвеня – руская мова;

16 чэрвеня – грамадазнаўсвта;

18 чэрвеня – біялогія;

19 чэрвеня – матэматыка;

21 чэрвеня – гісторыя Беларусі;

23 чэрвеня – хімія;

24 чэрвеня – фізіка;

25 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);

27 чэрвеня – сусветная ністорыя (найноўшага часу) і геаграфія.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціаванне будзе праходзіць у перыяд з 2 мая па 1 чэрвеня 2016 года.

Рэзервовым днём ЦТ вызначана 5 ліпеня (аўторак): абітурыенты пішуць тэсты ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Рэгістрацыя на рэзервовы дзень тэсціравання будзе праходзіць у перыяд з 28 чэрвеня па 1 ліпеня 2016 года.

З поўным тэкстам пастановы можна азнаёміцца у дадатку.