Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Максім Міцкевіч, студэнтка 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ксенія Лабазенкава, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Павел Калеснік, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Крысціна Гойлік, студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта. Зборная каманда ўніверсітэта прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і згуртаванасць.
Кожны ўдзельнік уклаў максімум намаганняў і энергіі, каб дасягнуць агульнай мэты - перамогі. Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Віталь Тарасаў.