Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 29 Красавік 2023 10:04

Купалаўцы сталі пераможцамі I-ай Міжнароднай студэнцкай анлайн-алімпіяды па філасофіі

IMG 0990Студэнцкая каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла 1 месца ў I-ай Міжнароднай студэнцкай анлайн-алімпіядзе па філасофіі «Беларускія і рускія філосафы-юбіляры 2023 года», прымеркаванай да святкавання «Дня яднання народаў Расіі і Беларусі».

У складзе каманды былі: Глеб Сегень і Святлана Шэнкевіч – студэнты 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама Уладзімір Мешчаракоў і Аляксандр Клімуць – студэнты 3 курса Фізіка-тэхнічнага факультэта. Кіраўнікі каманды-Сняжана Семярнік, прафесар кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы, і Юлія Радзюк, дацэнт кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У алімпіядзе прынялі ўдзел каманды з васьмі ВНУ, якія прадставілі Рэспубліку Беларусь: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Удзел прынялі і універсітэты Расійскай Федэрацыі: Санкт-Пецярбургскі горны універсітэт, Томскі політэхнічны універсітэт, Алтайскі дзяржаўны універсітэт, Сібірскі Федэральны універсітэт, Паўднёва-Заходні дзяржаўны універсітэт.

Арганізатарамі алімпіяды выступілі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва па Беларусі, РГА «Белая Русь».

Мэта алімпіяды заключалася ва ўмацаванні ўсходнеславянскага адзінства народаў Беларусі і Расіі, прасоўванні дадзенай ідэі ў маладзёжным асяроддзі, папулярызацыі ідэй беларускіх і рускіх філосафаў сярод вучнёўскай моладзі Расіі і Беларусі.

Віншуем пераможцаў алімпіяды і жадаем ім далейшых творчых поспехаў! Свае ўзнагароды хлопцы атрымалі ў рамках Савета па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.