Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 12 Красавік 2023 10:18

Паступіць у купалаўскі ўніверсітэт без іспытаў на 11 спецыяльнасцяў – лёгка!

priemka2022Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 09.02.2023 нумар 44 "Аб пераліках найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей". Сюды адносіцца пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленні на якія залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь без уступных іспытаў, у тым ліку паступаючыя ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, а таксама па-за конкурсам на завочную форму атрымання адукацыі, асобныя катэгорыі абітурыентаў.

Без уступных іспытаў магу паступаць пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе. Асобы, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, выпускнікі, якія маюць дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай, які пацвярджае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, а таксама асобы, якія маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай.

 

Па-за конкурсам на месцы, якія засталіся пасля залічэння без уступных, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па прадметах уступных іспытаў могуць паступаць удзельнікі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі 2022/2023 навучальным годзе, узнагароджаныя пахвальным водгукам. Асобы, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у 2023 або ў 2022 годзе, маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі.

У гэты пералік уключаны 53 спецыяльнасці. Сярод іх 11 спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў Купалаўскім універсітэце:

  • 6-05-0112-01 «Дашкольная адукацыя»;
  • 6-05-0112-02 «Пачатковая адукацыя»;
  • 6-05-0232-04 «Рамана-германская філалогія»;
  • 6-05-0533-01 «Фізіка»;
  • 6-05-0533-04 «Камп'ютарная фізіка»;
  • 6-05-0533-06 «Матэматыка»;
  • 6-05-0714-02 «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты»;
  • 6-05-0715-07 «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў»;
  • 6-05-0721-03 «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання»;
  • 7-07-0712-01 «Электраэнергетыка і электратэхніка»;
  • 7-07-0732-01 «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў».

Пастановай нумар 44 таксама ўстаноўлены пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленні на якія ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па-за конкурсам залічваюцца асобы, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы і прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у 2023 або ў 2022 годзе. Пры гэтым у дакуменце аб адукацыі павінна быць адзнака не ніжэйшая за 6 балаў па профільным вучэбным прадмеце.

У названы пералік уключаны 22 спецыяльнасці. У іх ліку 5 спецыяльнасцей, па якіх ажыццяўляюць набор Тэхналагічны і Лідскі каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:

  • 5-04-0714-01 «Тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці»;
  • 5-04-0712-01 «Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання»;
  • 5-04-0714-10 «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання для вырабу хімічных прадуктаў і будаўнічых матэрыялаў»;
  • 5-04-0732-01 «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў»;
  • 5-04-0732-07 «Мантаж і эксплуатацыя сістэм цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі».

З падрабязнай інфармацыяй аб паступленні для атрымання вышэйшай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.