Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 23 Лістапад 2022 14:24

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся семінар "Эканамічная бяспека Рэспублікі Беларусь і шляхі яе далейшага забеспячэння: ідэалагічны аспект"

IMG 1132Праўленне Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА "Веды" правяло для ідэалагічнага актыву Гродзенскай вобласці навучальны семінар з удзелам Аляксея Аўдоніна, аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Мерапрыемства прайшло ў афлайн і анлайн фармаце. Удзел у семінары прыняў старшыня праўлення Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА "Веды", рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, член прэзідыума праўлення РДГА "Веды" Ірына Кітурка. Яна адзначыла, што семінар быў карысным і актыўным, паколькі пытанні эканамічнай бяспекі сёння з`яўляюцца аднымі з самых галоўных.

- Мэтай таварыства "Веды" з'яўляецца распаўсюджванне навуковай інфармацыі, падмацаванай статыстыкай і дадзенымі даследаванняў. Важна пашыраць кругагляд грамадзян, фарміраваць інавацыйнае мысленне для таго, каб павышаць сацыяльную актыўнасць сярод насельніцтва, - падкрэсліла Ірына Кітурка.

Аляксей Аўдонін прадставіў падрабязны і зразумелы даклад на тэму "Эканамічная бяспека Рэспублікі Беларусь і шляхі яе далейшага забеспячэння: ідэалагічны аспект".

- Аснова эканамічнай бяспекі краіны - стабільная работа прадпрыемстваў і пастаўка нашых тавараў і паслуг на замежныя рынкі, і наша краіна пашырае спісы партнёраў. Таму вельмі важна весці дыялог на дадзеную тэму. Падобныя семінары пройдуць і ў іншых абласцях Рэспублікі Беларусь, - распавёў Аляксей Аўдонін.

Пасля семінара перад ідэалагічным актывам вобласці стаіць задача - данесці ў працоўных калектывах інфармацыю аб важнасці эканамічнай бяспекі і яе складнікаў.