Удзельнікамі навуковага мерапрыемства сталі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Літвы, сярод іх - супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Павіталі ўсіх намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Яўген Ародзь і прарэктар па выхаваўчай працы купалаўскага ўніверсітэта Васілій Сянько.
Пленарныя даклады выступоўцаў былі прысвечаныя праблемам развіцця спорту і спартыўнага арыентавання ў сучасных умовах і рознага роду аспектах актыўнага турызму. На секцыйных пасяджэннях удзельнікі абмяркоўвалі тэндэнцыі развіцця арыентавання ў Беларусі і Гродзенскім рэгіёне, сусветны вопыт развіцця спартыўнага арыентавання і турызму, а таксама краязнаўчы патэнцыял тэрыторый і мерапрыемствы па арыентаванні і актыўным турызме.
Па выніках сустрэчы старшыня Гродзенскай абласной федэрацыі спартыўнага арыентавання, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Эдвард Ародзь узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» і падзячным лістом Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў за вялікі асабісты ўклад у развіццё і прапаганду спартыўнага арыентавання, высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы спартсменаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Ганаровай граматай Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за асабісты ўклад у развіццё спартыўнага арыентавання адзначаны старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры Віталій Тарасаў, граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта - спецыяліст па рэалізацыі выдавецкага цэнтра купалаўскага ўніверсітэта Ганна Арочка.
Працягам святкавання 20-годдзя клуба спартыўнагп арыентавання «Кронан» Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па спартыўным арыентаванні, у якім прынялі ўдзел студэнты і работнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама прадстаўнікі Віцебскай і Мінскай абласцей, госці з Літвы.
У ліку прызёраў чэмпіянату старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Канстанцін Сухекці (2 месца), старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталій Тарасаў (3 месца) і студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анжаліка Мажэйка (3 месца).