Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Красавік 2024 12:09

На семінары праекта «Адкрытае навучанне» абмеркавалі арганізацыю ўніверсітэцкай алімпіяды для школьнікаў, важнасць фізічнай актыўнасці і лічбавыя тэхналогіі

IMG 9851Новыя падыходы ў прафарыентацыйнай рабоце з абітурыентамі прадставіў мадэратар семінара, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Уладзімір Мыш'якаў.

З яго ўдзелам на факультэце фізічнай культуры распрацаваны рэкамендацыі аб парадку правядзення ўніверсітэцкай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», якая накіравана на выяўленне і прыцягненне для навучання ў ГрДУ імя Янкі Купалы найбольш здольных і адораных навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Уладзімір Мыш'якаў прадставіў у разгорнутым выглядзе змест асноўных мерапрыемстваў алімпіяды. На папярэднім этапе запланавана праверка фізічнай падрыхтаванасці ўдзельнікаў, на другім - тэсціраванне ўзроўню ведаў па прадмеце «Фізічная культура і здароўе».

«На факультэце фізічнай культуры не першы год вядзецца мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы навучэнцаў школ да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па прадмеце «Фізічная культура і здароўе»», – адзначыў Уладзімір Мыш'якаў. – На платформе для тэставання Купалаўскага ўніверсітэта размешчаны навучальныя матэрыялы і тэставыя заданні па асновах алімпійскага руху для навучэнцаў 7 - 11 класаў».

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з інфармацыйнымі рэсурсамі па стварэнню інтэрактыўнага асяроддзя навучання для школьнікаў, якія цікавяцца гісторыяй летніх і зімовых Алімпійскіх гульняў, дасягненнямі беларускіх спартсменаў. У прыватнасці, былі прадэманстраваны ўласныя распрацоўкі мадэратара на платформе Learningapps.org і вэб-квест «Востраў алімпійскіх ведаў»«Востраў алімпійскіх ведаў».

Мерапрыемствы праекта «Адкрытае навучанне» працягваюцца. Запрашаем выкладчыкаў і студэнтаў прыняць удзел у навучальным семінары «Біялогія і гісторыя: міждысцыплінарнае супрацоўніцтва на практыцы», які правядзе дацэнт кафедры батанікі Анастасія Саковіч. Семінар адбудзецца 25 красавіка ў аўдыторыі 218а навучальнага корпуса па вуліцы Ажэшкі, 22. Пачатак а 15:05.

Рэфлексія ўдзельнікаў семінара

Вялікі дзякуй мадэратару за цёплыя зносіны, жывыя прыклады і… гімнастычны комплекс «Тонус»! Святлана Зайкова, дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі, кандыдат фізіка-матэматычных навук.

Ні секундачкі не пашкадавала аб наведванні семінара. Мадэратар вельмі выразна, паслядоўна і даступна выклаў свае думкі. Назапасілася карыснай інфармацыяй. Вольга Паўлюціна, выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, магістр філалагічных навук.

Выдатна, што аб фізічнай актыўнасці расказваў захоплены выкладчык. Антаніна Семак, старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі.