Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Красавік 2024 12:09

Хуткі мяч: адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскай паловы Купалаўскага ўніверсітэта

44597 3З 8 па 15 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд у рамках круглагадовай спартакіяды 2023/2024.

Удзельнікі з рознай ступенню падрыхтоўкі і вопыту змагаліся за званне лепшай валейбольнай каманды ўніверсітэта. Кожны матч быў напружаным выпрабаваннем як для спартоўцаў, так і для гледачоў, якія перажывалі за кожны розыгрыш і эфектны напад.

Менавіта ў такіх момантах праяўляўся дух саперніцтва і спартыўнага азарту. Каманда інжынернага факультэта заняла 1 месца, сярэбраным прызёрам стала каманда юрыдычнага факультэта, 3 месца ў факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

У намінацыі «Лепшы гулец» адзначыліся наступныя валейбалісты: студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Сяргей Цімошка, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Дзяніс Богдан, студэнт 1 курса інжынернага факультэта Валерый Масальскі, студэнт 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Максім Рыбчын.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!