Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Красавік 2024 12:15

Здаровы лад жыцця – гэта модна: у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня здароўя

rjyrehcШтогод 7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. З мэтай фарміравання ў моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі па вядзенні здаровага ладу жыцця, прафілактыкі шкодных звычак і залежнасцяў Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў Купалаўскага ўніверсітэта правёў тэматычныя конкурсы.

Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта актыўна прымаюць удзел у розных мерапрыемствах, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця.

Конкурс па папулярызацыі здаровага ладу жыцця «Свабодны ад залежнасцяў» уключаў у сябе два іспыты: конкурс плакатаў «Свабодны ад залежнасцяў» і конкурс відэаролікаў для сеткі TikTok «Купалаўцы за ЗЛЖ».

Па выніках ацэньвання журы ў конкурсе плакатаў «Свабодны ад залежнасцяў» пераможцам у намінацыі «Лепшы матывацыйны плакат» стала студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Ульяна Дырман.

У намінацыі «Лепшая насценгазета» лепшай была прызнана Яніна Пстыга, студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі. Пераможцам у намінацыі «Лепшы плакат-комікс» стала Яна Лясецкая, студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і кіравання. Лепшым жывапісным плакатам была адзначана работа Ангеліны Целеш, студэнткі 2 курса педагагічнага факультэта, а лепшы графічны плакат у Дар'і Якубік, студэнткі 2 курса факультэта эканомікі і кіравання.

Таксама журы адзначылі працу студэнткі 3 курса юрыдычнага факультэта Юліі Бабровай і заснавалі спецыяльную намінацыю - «Лепшы сацыяльна-накіраваны плакат».

Лепшыя работы ўдзельнікаў будуць размешчаны ў Студэнцкім гарадку нашага ўніверсітэта.

У конкурсе відэаролікаў для сеткі TikTok пераможцамі сталі студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Бурлакова і студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі Марыя Прымшыц. На другім месцы студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Вікторыя Маўчун, а бронзавым прызёрам конкурсу стаў студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ягор Скепко.

Памятайце, здароўе - самая важная каштоўнасць у жыцці чалавека. Яго нельга ні купіць, але набыць, яго трэба берагчы, захоўваць і ўмацоўваць. Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

 

коллаж