Цэнтральным экспанентам на гэты раз выступіла Ісламская Рэспубліка Іран, кнігі якой прадставілі ў шырокім асартыменце на рускай мове. А ўсяго свае выданні на выставу-кірмаш прывезла 21 краіна. Сярод іх Расія, Кітай, Германія, Бразілія, Пакістан, Егіпет.
Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі на выстаўцы выданні, якія выйшлі ў 2022-м і 2023-м гадах пад рэдакцыяй купалаўскага выдавецкага цэнта. Сярод іх амаль паўсотні кніг, а таксама навуковыя часопісы. Асаблівую цікавасць выклікала нядаўна выдадзеная манаграфія рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі “Дзяржаўная мытная служба Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVIII стагоддзя (1764 – 1795 гады)”.
У цэлым, экспазіцыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымала шмат станоўчых водгукаў і выклікала непадробную цікавасць у наведвальнікаў выставы.