Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 06 Сакавік 2024 13:24

Сучасныя выклікі прававой навукі: у ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць навуковая канферэнцыя

IMG 9603XXVI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы развіцця прававых інстытутаў у кантэксце глабальных выклікаў» на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць 6 і 7 сакавіка. Мерапрыемства сабрала больш за 100 удзельнікаў з розных краін, якія актыўна абмяркоўвалі ключавыя пытанні развіцця прававых інстытутаў ва ўмовах сучаснага свету.

Адкрылі канферэнцыю першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі і дэкан юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Чабуранава.

Гэтае мерапрыемства стала не толькі форумам для абмену ведамі, але і месцам, дзе зараджаюцца новыя навуковыя перспектыўныя напрамкі вывучэння права. Я ганаруся тым, што наш факультэт змог стварыць такую ўнікальную пляцоўку для дыялогу і супрацоўніцтва, дзе кожны ўдзельнік робіць свой унёсак у развіццё юрыдычнай навукі, – адзначыла дэкан юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Чабуранава.

У рамках канферэнцыі 6 сакавіка адбыліся пленарнае пасяджэнне, работа ў секцыях па розных напрамках права. Навукоўцы прадэманстравалі свае даследаванні, абмеркавалі актуальныя тэмы і знайшлі новыя шляхі вырашэння складаных праблем.

На канферэнцыі былі прадстаўлены даклады па шырокім спектры тэматык: сучасныя выклікі ў прававой сістэме ва ўмовах глабалізацыі; інавацыі ў галіне прававых інстытутаў і практыкі; этыка і права: узаемасувязь і ўплыў; цыбалізацыя і права: праблемы і перспектывы; міжнароднае права і глабальныя выклікі бяспекі. Гэта толькі невялікі спіс тэм, якія былі разгледжаны на канферэнцыі. Кожны дакладчык унёс свой унікальны ўклад, прадставіўшы даследаванні і аналіз у розных галінах права. Усе прэзентацыі былі цікавыя і актуальныя, адлюстроўвалі разнастайнасць падыходаў да рашэння сучасных юрыдычных праблем.

Ужо 7 сакавіка будуць падведзены вынікі канферэнцыі, а пасля ўдзельнікі мерапрыемства наведаюць Музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкіі Купалы з экскурсіяй.

XXVI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы развіцця прававых інстытутаў у кантэксце глабальных выклікаў» стала плацдармам для абмену ведамі, вопытам і ідэямі, а таксама садзейнічала паглыбленню навуковага дыялога ў галіне права.