Як расказала дэкан факультэта эканомікі і кіравання і старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая, Купалаўская пярвічка ўжо другі год з'яўляецца ініцыятарам правядзення рэспубліканскай акцыі ў Гродзенскім рэгіёне. У гэтым годзе мерапрыемствы прайшлі ў вайсковай часці 2141 Гродзенскай пагранічнай групы і ваенным шпіталі.
– Хлопцы, якія нясуць службу або часова аднаўляюць здароўе, як ніхто маюць патрэбу ў добрым слове, і ў гэты святочны дзень мы забяспечылі ім добры настрой, зарадзілі пазітывам і падарылі салодкія падарункі, – падзялілася Марына Карпіцкая.
Для абаронцаў Радзімы студэнткі Купалаўскага ўніверсітэта распрацавалі дызайн святочных пернікаў, спяклі смачнае печыва. Валанцёры наведалі ўсе аддзяленні ваеннага шпіталя і пажадалі дзецям найхутчэйшага акрыяння і святочнага настрою.