Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 29 Студзень 2024 11:19

Купалаўцам аб'яўлена Падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

photo 5314619745439437446 yСтудэнты адзначаны за высокія дасягненні ў V Міжнародным чэмпіянаце ў сферы лічбавых тэхналогій "Digital Skills 2023", у якім прынялі ўдзел канкурсанты з 14 краін. Чэмпіянат адбыўся ў верасні мінулага гады ў Казані.

Падзяка аб'яўлена студэнтам 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Рыгору Беззубіку і Яраславу Драчову, а таксама студэнтцы 1 курса факультэта мастацтваў і дызайну Дар'і Пералайцы.

Пераможцаў па 30 кампетэнцыях вызначылі ў 3 заліках: агульным расійскім, міжнародным з удзелам замежных і расійскіх канкурсантаў па адпаведных кампетэнцыях, а таксама заліку для ўдзельнікаў дыстанцыйных спаборніцтваў.

Дарэчы, ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця першынства і ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Татарстан - кіраўнік апарата Кабінета міністраў Рэспублікі Татарстан Шаміль Гафараў, адміністрацыйны дырэктар - кіраўнік апарата Агенцтва развіцця прафесій і навыкаў Данір Муха навыкаў і тэхналогій Дзелавога савета БРІКС доктар Лю Жэньінь.