Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 26 Студзень 2024 11:04

Купалаўцы бяруць удзел у выставе навуковых дасягненняў, прымеркаванай да Дня беларускай навукі

главнаяВыстаўка праходзіць з 25 па 27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску.

На выстаўцы экспануюцца інавацыйныя, навукаёмістыя распрацоўкі, створаныя вучонымі інжынернага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі і фізіка-тэхнічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта і адабраныя камісіяй Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення навуковых дасягненняў універсітэцкай навукі Беларусі.

Сярод распрацовак «Віртуальныя трэнажоры ваеннага ўзбраення», «Новыя цвёрдацельныя лазерныя асяроддзі», «Адытыўныя нанакампазіцыйныя вакуумныя пакрыцці на аснове легіраваных крэмніем злучэнняў цырконія, алюмінія-тытана-азота», «Рэгенераваныя палімерныя матэрыялы на аснове поліалефінаў для вытворчасці вырабаў будаўнічага прызначэння».

 

 

 

 

вторая