Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Студзень 2024 14:42

Супрацоўнік ГрДУ імя Янкі Купалы выступіла на тэму электаральнай кампаніі

photo 5301162539159246883 yУ Гродзенскім абласным спажывецкім таварыстве прайшла сустрэча з працоўным калектывам, накіраваная на павышэнне выбарчай актыўнасці. Тэму электаральнай кампаніі з актывам арганізацыі абмеркавалі намеснік старшыні аблвыканкама Віталь Невера, першы намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Марына Сяргеева, старшыня праўлення Гродзенскага аблспажыўтаварыства Аляксандр Бубенчык, а таксама загадчыца кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Лілія Абрамчык.

Лілія Абрамчык падкрэсліла, што практыка правядзення адзіных дзён галасавання ўстаноўлена не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, у тым ліку ў Расійскай Федэрацыі, ЗША, Канадзе і Еўропе. Лілія Абрамчык расказала калектыву Гродзенскага аблспажыўтаварыства аб асаблівасцях цяперашняй электаральнай кампаніі, аб тым, хто можа стаць дэпутатам.

- У залежнасці ад таго, наколькі мы будзем актывы і неабыякавыя ў перыяд электаральнай кампаніі, залежыць наша будучыня. Мы павінны абраць тых кандыдатаў, у якіх упэўненыя. Бо ад нашага з вамі выбару залежыць будучыня рэгіёна і краіны ў цэлым, - сказала Лілія Абрамчык.

Нагадаем, што 25 лютага беларусы абяруць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 29-га склікання. Аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата будзе магчыма на датэрміновым галасаванні, якое пройдзе з 20 да 24 лютага.