Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Студзень 2024 10:57

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыўся Фестываль педагагічных класаў

IMG 4312Фестываль адбыўся ўжо шосты раз і сабраў 56 каманд са школ усёй вобласці, якія бралі ў ім удзел у некалькі этапаў і прайшлі нямала цікавых выпрабаванняў. Фінальным акордам гэтай вялікай падзеі стаў святочны прэзентацыйны канцэрт, на якім выступілі 13 найлепшых каманд-удзельніц.

Раздзяліць урачыстасць моманту з хлопцамі прыйшлі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Галіна Курганская, прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, дэкан педагагічнага факультэта Юрый Гняздоўскі, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч.

З году ў год Фестываль расце, цікавасць да яго павялічваецца, напрыклад, у афіцыйнай групе Фестывалю ўжо больш за 20 000 удзельнікаў. Арганізатары адзначылі, што прафесія педагога заўсёды будзе запатрабавана. Свет мяняецца, стагоддзі змяняюць адзін аднаго, але заўсёды патрэбны будуць людзі, якія змогуць перадаць веды і падрыхтаваць будучых урачоў, эканамістаў, юрыстаў, будаўнікоў і настаўнікаў.

У нашай вобласці створана нямала класаў педагагічнай накіраванасці. Дарэчы, школьнікі, якія скончылі іх, маюць права паступаць ва ўніверсітэты без уступных іспытаў, а толькі па выніках сумоўя. Удзел у Фестывалі педагагічных класаў, які стаў брэндам Купалаўскага ўніверсітэта, дае магчымасць дзецям максімальна сябе праявіць і даведацца шмат новага.

Кожны клас прадстаўляла каманда з 3-6 чалавек пад кіраўніцтвам педагагічнага работніка, які вядзе факультатыўны занятак «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Сувязь удзельнікі традыцыйна падтрымлівалі пры дапамозе сацыяльнай сеткі "Вконтакте" ў групе "Фестываль педагагічных класаў", дзе размяшчаліся матэрыялы, прадстаўленыя камандамі на конкурс.

Фестываль праходзіў у некалькі этапаў. На платформе e-moodle.grsu адбылося тэсціраванне на праверку ведаў навучэнцаў па праграме факультатыва «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Наступнымі этапамі сталі конкурс відэапрэзентацый педагагічных класаў, конкурс буклетаў і конкурс "Лепшы міні-урок", якія праводзіліся ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" з дапамогай інтэрнэт галасавання. З вынікамі Фестывалю можна азнаёміцца ТУТ.

Усе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый! А мы не гаворым "бывай". Убачымся на наступным Фестывалі педагагічных класаў.