Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 09 Лістапад 2023 14:15

Купалаўцы прынялі ўдзел у абласным конкурсе танцавальных калектываў «Скокi ва ўсе бокі»

главнаяНа Смаргонскай пляцоўцы сваё майстэрства прадставілі калектывы з 14 раёнаў Гродзеншчыны.

4 лістапада танцавальны конкурс аб'яднаў яркія калектывы творчых дзяцей у дзвюх намінацыях: «Народны танец» і «Сучасны, эстрадны танец».

Калектыў сучаснай харэаграфіі «Stu-dance» Купалаўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Дзіяны Духанінай быў адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі «Сучасны, эстрадны танец», дарослая ўзроставая катэгорыя, за папулярызацыю харэаграфічнага майстэрства і ўдзел у абласным конкурсе.

Танцавальныя спаборніцтвы штогод праводзяцца з мэтай вывучэння, аднаўлення і захавання традыцыйнай танцавальнай культуры, развіцця і прапаганды харэаграфічнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці.

Віншуем нашых танцораў і жадаем далейшых поспехаў!