Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Верасень 2023 12:09

Дранікамі, клёцкамі, бабкай і халоднікам сустракала «Беларусь хлебасольная» гасцей

IMG 0284 1У ГрДУ імя Янкі Купалы на юрыдычным факультэце прайшла студэнцкая дабрачынная выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная».

Сярод удзельнікаў акцыі - студэнты юрыдычнага факультэта, факультэта біялогіі і экалогіі, педагагічнага факультэта, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта псіхалогіі, інжынерна-будаўнічага факультэта і філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.

Дваццаць адна каманда, у тым ліку каманда замежных студэнтаў, якія вучацца на юрыдычным факультэце ў рамках сеткавай адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў, бралі ўдзел у дабрачыннай выставе-кірмашы. Рабяты прадставілі прыгатаваныя імі стравы нацыянальнай кухні: дранікі, клёцкі, бабку, халоднік і іншыя. Замежныя навучэнцы частавалі гасцей стравамі ўзбекскай кухні.

Добраахвотныя ахвяраванні, сабраныя ў рамках акцыі - больш за 600 беларускіх рублёў, пойдуць на набыццё прадметаў першай неабходнасці для выхаванцаў ГУСА «Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», з якім факультэт супрацоўнічае на працягу больш за дзесяць гадоў.

Дабрачынныя акцыі даюць магчымасць студэнтам актыўна ўдзельнічаць у грамадскай дзейнасці і прыцягваць увагу да праблем і выклікаў, з якімі сутыкаюцца іншыя людзі. Удзел у такіх акцыях садзейнічае развіццю спачування, спагады і эмпатыі, а таксама паляпшае навыкі камунікацыі і лідэрства.

Арганізацыя дабрачынных акцый дапамагае стварыць лепшае і больш справядлівае грамадства праз дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, аб'яднанне супольнасці і натхненне людзей.