Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Верасень 2023 08:38

Купалаўцы актыўна садзейнічаюць развіццю экатурызму

ris 2023 531Для спецыялістаў прыродаахоўнай і экатурыстычнай сфер прайшоў азнаямленчы візіт у Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Азёры".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы - загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, кандыдат біялагічных навук Вольга Янчурэвіч і дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, кандыдат біялагічных навук Аляксандра Рыжая.

У ходзе мерапрыемства быў прадстаўлены вопыт заказніка ў сферы развіцця экалагічнага турызму і ўзаемадзеяння з партнёрамі па экатурыстычным кластары, у які на дадзены момант, акрамя ДПУ "Азёры", уваходзяць арганізацыі, зацікаўленыя ў развіцці прыроднага турызму: санаторый "Азёрны", Азёрскі цэнтр культуры, аграсядзібы, бізнес-кампаніі, якія прапануюць паслугі і прадукты для турыстаў, а таксама Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Гродзенскі заапарк.

Мерапрыемства арганізавана ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту", каардынацыю якой ажыццяўляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў партнёрстве з ПРААН пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.