Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Ліпень 2023 12:26

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе маладых журналістаў «Прэс-код»

photo 5336811897292442240 xВыбраць намінацыю і адправіць заяўку можна да 1 верасня.

Конкурс штогод праводзіцца Міністэрствам інфармацыі і ГА «БРСМ». Прыняць удзел могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства накіравана на садзейнічанне прафесійнаму станаўленню маладых журналістаў СМІ, выяўленне таленавітай моладзі ў галіне журналістыкі, садзейнічанне фарміраванню крытычна думаючай, медыяпісьменнай асобы, а таксама фарміраванне кадравага рэзерву маладых журналістаў.

Для ўдзелу неабходна адправіць заяўку разам з матэрыяламі ў адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу на адзіную электронную скрыню presskod2023@mail.ru .

Дадаткова азнаёміцца з інструкцыяй можна  ТУТ.