Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Чэрвень 2023 08:43

Купалаўцы прынялі ўдзел у Расійска-беларускім форуме гісторыкаў

photo 2023 06 05 08 12 26Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у працы Расійска-беларускага форуму гісторыкаў, які адбыўся 2-3 чэрвеня ў Маскве ў рэжыме онлайн і афлайн. На форуме абмяркоўваліся пытанні па вывучэнні гістарычнай памяці народаў Расіі і Беларусі, стварэнні агульнай навуковай і адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

З дакладамі выступілі рэктар ГрДУ імя Ірына Кітурка, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Піваварчык.

Мерапрыемства суправаджалася шырокім абменам меркаванняў, дыскусіямі, пошукам агульных навуковых падыходаў. У ходзе двухдзённай праграмы больш як 100 даследчыкаў з розных рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы абмеркавалі актуальныя пытанні, якія датычацца шырокага сектара даследаванняў гістарычнай памяці народаў Расіі і Беларусі, фарміравання агульнай навукова-адукацыйнай прасторы і перспектыў далейшай навукова-адукацыйнай інтэграцыі дзвюх краін.